Лiстапад
18
Дым, які адбірае здароўе
18 лістапада ў рамках акцыі да Сусветнага дня без тытуню ў Астравецкай раённай бібліятэцы была падрыхтавана інфарміна “Дым, які адбірае здароўе”.
На выставе была прадстаўлена літаратура, закладкі, памяткі і буклеты з інфармацыяй аб гісторыі ўзнікнення тытуню, аб шкодным складзе цыгарэты і аб згубным уплыве нікаціну на здароўе людзей. Бібліёграф Інга Казіміраўна расказала дзецям аб шкодзе тытуню і аб яго ўплыве на здароўе чалавека.