Лiстапад 18

Сусветны дзень без тытуню

У рамках Сусветнага дня без тытуню 18 лістапада  ў бібліятэках раёна былі праведзены розныя мерапрыемствы. Мэтай якіх было  прыцягнуць увагу грамадства да праблемы курэння.

У Варнянскай сельскай бібліятэцы да Сусветнага дня некурэння быў арганізаваны конкурс малюнкаў “Ты нас любіш, мы цябе забіваем”, а таксама прайшла акцыя “Жыццё без цыгарэт”. Валанцёры бібліятэкі раздавалі ўсім чытачам закладкі “Калі вы кінеце курыць…”, знаёмілі з гісторыяй ўзнікнення тытуню, расказалі, па якіх прычынах чалавек курыць і як хутка надыходзіць  нікацінавая залежнасць.

Бібліятэкар Міхалішкаўскай сельскай бібліятэкі правяла ў школе для 8 класаў урок-роздум “Хто курыць тытунь, той сам сабе вораг”. Увазе ўдзельнікаў была прадстаўлена выстава “Курэнне, альбо здароўе? Выбірайце самі”. На выстаўцы прадстаўлена літаратура, у якой змешчаны звесткі аб небяспецы курэння і рэкамендацыі па прафілактыцы шкодных звычак. Падчас гутаркі бібліятэкар Вольга Багдановіч расказала пра гісторыю гэтага бытавога зла і прыклады паражэння органаў чалавека, суправаджаючы свой аповед  інфармацыйна-ілюстрацыйнымі матэрыяламі. Прысутныя прынялі ўдзел у інтэрактыўнай віктарыне, адказваючы на пытанні якой было бачна, што дзеці валодаюць прафілактычнымі ведамі па тэме мерапрыемства.

Несумненна, такія мерапрыемствы павышаюць узровець інфармаванасці людзей, пераконваюць моладзь у тым, як неабходна і важна клапаціцца пра сваё здароўе і берагчы яго.

 

 

 




Апублікавана 18.11.2021 Голуб Н.В. у рубрыцы "Мерапрыемствы

Добавить комментарий