Лiстапад
22
Правы свае ведай, пра абавязкі не забывай!
Ведаць свае правы павінен кожны грамадзянін. 20 лістапада бібліятэкар Міхалішкаўскай сельскай бібліятэкі Вольга Багдановіч наведала мясцовую школу і правяла для маленькіх грамадзян прававую гульню-віктарыну “Правы свае ведай, пра абавязкі не забывай”.
Бібліятэкар падрыхтавала для юных чытачоў цікавыя пытанні і заданні. Малодшыя школьнікі з радасцю ўключыліся ў абмеркаванне праблемы, разважалі, давалі адказы на пытанні, спрабавалі дыспутаваць. Мерапрыемства атрымалася насычаным і карысным.