Лiстапад
26
Акцыя “Я– валанцёр”
Спачуванне і дапамога – вось два галоўныя кіты, на якіх трымаецца наша грамадства. Вакол нас так шмат людзей, якім патрэбна падтрымка і дапамога.
На чарговым пасяджэнні аматарскага аб’яднання “Добрае сэрца” стартавала акцыя “Я – валанцёр”. Удзельнікі аб’яднання пры Варнянскай сельскай бібліятэцы аформілі стэнд “10 прычын стаць валанцёрам”, а пасля пагутарылі пра важнасць гэтага высакароднага занятку ў нашым жыцці. Бібліятэкар Алена Багдановіч прадэманстравала фільм “Я – волонтёр: истории неравнодушных”. Мерапрыемства аказала ўплыў на кожнага члена аб’яднання, актывізавала жаданне дапамагаць людзям, якія гэтага патрабуюць.