Лiстапад
30
Адзначаем юбілей
Удзельнікі аматарскага аб’яднання “Ветразь”, якое працуе пры Астравецкай дзіцячай бібліятэцы, здзейснілі вясёлае падарожжа “З’ела сонейка сняжок” па творах пісьменніка-земляка Станіслава Валодзькі з нагоды юбілею аўтара.
Дзеці даведаліся, што паэт нарадзіўся на Астравеччыне, паслухалі яго біяграфію, пазнаёміліся з дзіцячымі творамі.
З задавальненнем школьнікі адгадвалі вясёлыя аўтарскія загадкі, задавалі пытанні, гарталі кнігі.