Снежань
2
Выбіраем жыццё без СНІДу
Да Сусветнага дня прафілактыкі СНІДу 1 снежня ў Астравецкай раённай бібліятэцы прайшла прэзентацыя-перасцярога “Выбіраем жыццё без СНІДу”.
Удзельнікі даведаліся, у чым розніца паміж словамі “ВІЧ” і “СНІД”, аб шляхах перадачы ВІЧ-інфекцыі, метадах прафілактыкі. На працягу дня для наведвальнікаў бібліятэкі дэманстравалася электронная прэзентацыя “Выбіраем жыццё без СНІДу”. Бібліёграфам была падрыхтавана кніжная выстава “Я выбираю жизнь!”
У рамках правядзення Дня па прафілактыцы СНІДу працавала выстава малюнкаў дзяцей з дзіцячай школы мастацтваў.