Снежань
6
Страхоўкі няма
У Альхоўскай сельскай бібліятэцы прайшла акцыя “Страхоўкі няма”, прысвечаная Сусветнаму дню барацьбы са СНІДам.
Для школьнікаў была праведзена гутарка аб прафілактыцы захворвання. Бібліятэкар падрыхтавала тэматычныя буклеты, а таксама выстава літаратуры “СНІД – пагроза чалавецтву”. Вучні мясцовай школы накіраваліся ў грамадскія месцы і раздалі памяткі аб прафілактыцы СНІДу. Мерапрыемства атрымалася інфарматыўным і карысным.