Нязгасная зорка паэта
Максім Багдановіч зорка першай велічыні на небасхіле беларускай літаратуры. Нягледзячы на кароткае жыццё, Максім Адамавіч здолеў зрабіць вялікі ўклад у развіццё беларускай паэзіі. Яго санеты, трыялеты да гэтага часу прыцягваюць увагу чытачоў.
9 снежня – асаблівы дзень. Дзень, калі Максім Багдановіч прыйшоў у гэты свет. Не абышлі 130-годдзе паэта і ў Астравецкай раённай бібліятэцы. Тут прайшоў музычна-паэтычны вернісаж “Нязгасная зорка паэта”. Бібліятэкары аддзела абслугоўвання з захапленнем апавядалі пра жыццёвы і творчы шлях класіка, цытавалі радкі вядомых твораў. Падлеткі СШ №3 г. Астраўца маглі пазнаёміцца з прэзентацыяй, здзейсніць невялікі экскурс у гісторыю.
Зорка Максіма Багдановіча ўзышла і ззяе да гэтага часу, бо ён жывы ў сваіх творах.