Снежань 13

І зорка гарыць, і не вяне вянок

 

Вучні 5 “Б” класа СШ №3 разам з бібліятэкарамі дзіцячай бібліятэкі здзейснілі паэтычную вандроўку «І зорка гарыць, і не вяне вянок» па творчасці паэта Максіма Багдановіча, аднаго з самых цікавых і загадкавых асоб у гісторыі беларускай літаратуры.

У гэтым годзе спаўняецца 130 гадоў з дня нараджэння класіка. Школьнікі пачулі звесткі з біяграфіі паэта, паслухалі аўдыёзапісы дэкламацыі вершаў Багдановіча, песню на словы аўтара. Вучні жыва каментавалі моманты яго жыцця, цікавіліся падрабязнасцямі.

Дзеці павінны ведаць і памятаць у тым ліку і тых першаадкрывальнікаў, хто фарміраваў напрамкі развіцця літаратурнага працэсу пачатку ХХ стагоддзя і моцна паўплываў на далейшае развіццё прыгожага пісьменства Беларусі.

 

 




Апублікавана 13.12.2021 Голуб Н.В. у рубрыцы "Мерапрыемствы

Добавить комментарий