Снежань
14
Падарожжа на цягніку здароўя
11 снежня ў Мальскай сельскай бібліятэцы прайшла гутарка “Падарожжа на цягніку здароўя”.
Бібліятэкар разам з дзецьмі пагутарылі пра важнасць фізічнай культуры, правільнага харчавання. Юныя чытачы паспрабавалі скласці рэжым дня. Затым адгадалі загадкі, правялі віктарыну “Азбука здароўя”. Безліч тэматычнай літаратуры дапамагло ў гэтым. Мерапрыемства яшчэ раз нагадала пра важнасць зберажэння ўласнага здароўя.