Снежань
15
#Ялюблюсваюкраіну
Год народнага адзінства – час згуртавання, а таксама час яшчэ раз сказаць пра любоў да сваёй краіны.
Выказаць словы любові пажадалі вучні Міхалішкаўскай сярэдняй школы. Бібліятэкар Вольга Багдановіч арганізавала акцыю #Ялюблюсваюкраіну.
Маленькія грамадзяне прыгадалі асноўныя гістарычныя падзеі, дзеячаў навукі, культуры і мастацтва. Таксама звярнулі ўвагу на прыгажосць маленькай радзімы, адметнасць прыроды, спартыўныя і прамысловыя аб’екты. Было бачна, што школьнікі асэнсавана падышлі да гэтага пытання, кожны выказваў самыя шчырыя пажаданні роднай краіне.
Мерапрыемства атрымалася шчырым, яркім і прымусіла яшчэ раз задумацца над важнасцю беражлівых адносін да сваёй Радзімы і захавання адзінства ў краіне, сям’і, калектыве.