Снежань 22

Астравецкая раённая бібліятэка перамагла ў рэспубліканскім конкурсе

Канец года – час падвядзення вынікаў. Для Астравецкай раённай бібліятэкі год аказаўся плённым. Прыёмнай неспадзяванкай стала перамога ў рэспубліканскім  конкурсе творчых работ да Году народнага адзінства (у намінацыі “Мова зямлі маёй”). Для ўдзелу быў падрыхтаваны відэаролік “Матуліна мова жыве ў нашым краі” пра жыццёвы і творчы шлях Казіміра Сваяка (Канстанціна Стаповіча) – паэта, святара і мысліцеля, які на пачатку мінулага стагоддзя адным з першых праводзіў богаслужэнні на беларускай мове. Праца была высока ацэнена і атрымала другое месца ў конкурсе.

22 снежня ў Акадэміі навук Рэспублікі Беларусь адбылося ўрачыстае ўзнагароджанне пераможцаў. Уперад –  да новых перамог!




Апублікавана 22.12.2021 Голуб Н.В. у рубрыцы "Лепшае 2021", "Мерапрыемствы

Добавить комментарий