Снежань
24
У Новы год мы не сумуем – лепім, клеім, выразаем
Напярэдадні Новага года бібліятэкар Міхалішкаўскай сельскай бібліятэкі Вольга Багдановіч распрацавала ў школе майстэрню Дзеда Мароза “У Новы год мы не сумуем – лепім, клеім, выразаем”.
Дзеці з вялікім задавальненнем акунуліся ў атмасферу творчасці і фантазіі. Яны разам з бібліятэкарам сваімі рукамі зрабілі прыгожыя самаробныя паштоўкі. Дзеці з радасцю іх забіраюць дадому, каб падарыць сваім родным. Падчас творчасці ім расказалі аб традыцыях навагодніх свят, пазнаёмілі юных чытачоў з кнігамі, прысвечаным розным тэхнікам рукадзелля. Бясконца радасныя эмоцыі, цудоўныя работы і шмат пазітыву напоўнілі мясцовую школу ў гэты дзень.