Снежань
27
Новы год у Міхалішках
Новы Год – гэта самае чароўнае, самае прыгожае, самае таямнічае і вясёлае свята! З пачатку снежня горад пачынае рыхтавацца да ўрачыстасці: вуліцы ўпрыгожаны рознакаляровымі агнямі, на плошчах горада выраслі велічныя ёлкі, у вітрынах крам мігацяць навагоднія гірлянды. Ствараецца адчуванне, што ты патрапіў у казку. Тым часам нават паветра прасякнута навагоднім чараўніцтвам.
У Міхалішкаўскай сельскай бібліятэцы таксама лунае чароўная навагодняя атмасфера, якой бібліятэкар хоча падзяліцца са сваімі чытачамі і падарыць адчуванне свята. Утульныя фотазоны, незвычайныя ялінкі, навагоднія выставы кніг, вясёлыя конкурсы, любімыя героі, цікавыя казкі – і гэта яшчэ не ўвесь спіс падарункаў і сюрпрызаў.