Снежань 28

Калядныя вячоркі

Каляды – адно з самых старажытных святаў, якія захаваліся да нашага часу і адзначаюцца на Беларусі.

Атрымаць станоўчыя эмоцыі і сабраліся на вечарыну “Калядныя вячоркі” ў Варонскай сельскай бібліятэцы ўдзельнікі аматарскага аб’яднання “Сярэбраная нітка”. Бібліятэкар пазнаёміла прысутных з традыцыямі і звычаямі святкавання хрысціянскіх святаў. За святочным сталом з народнымі песнямі і калядкамі, час прайшоў карысна і цікава.




Апублікавана 28.12.2021 Голуб Н.В. у рубрыцы "Залатая восень жыцця", "Мерапрыемствы

Добавить комментарий