Студзень 6

Вінні-Пух ідзе да нас у госці

У Страчанскай сельскай бібліятэцы адзначалі 140-годдзе з дня нараджэння Алана Аляксандра Мілна.  Яго незвычайны персанаж Вінні-Пух палюбіўся не аднаму пакаленню хлопчыкаў і дзяўчынак.

Бібліятэкар Ганна Трубіцкая арганізавала з гэтай нагоды забаўляльную гадзіну “Вінні-Пух ідзе да нас у госці”. Удзельнікі мерапрыемства больш даведаліся пра жыццёвы і творчы шлях пісьменніка, затым прыгадалі любімы твор і яго персанажаў. Загадкі і конкурсы выклікалі цікавасць у дзяцей. Мерапрыемства атрымалася інфарматыўным, змястоўным і насычаным, а таксама дапамагло школьнікам стаць на крок бліжэй да творчасці Алана Мілна.

 

 




Апублікавана 06.01.2022 Голуб Н.В. у рубрыцы "Мерапрыемствы

Добавить комментарий