Студзень
10
Навагодняе канфеці
Школьны лагер СШ №1 прыехаў у дзіцячую бібліятэку на навагодняе канфеці “Хорошо, что каждый год к нам приходит Новый год!”.
Дзецям расказалі пра свята – Новы год, навагоднія традыцыі, упрыгожванні. Школьнікі дзяліліся сваімі ўражаннямі ад свята, расказвалі, якія ім падарылі падарункі. Ахвотна госці расказавалі, як яны ўпрыгожваюць елачку, хто ім дапамагае, што дома гатуюць на навагоднія святы.
Школьнікам прапанавалі віктарыну па навагодніх казках, паказалі навагоднія кнігі. Кожны жадаючы пагартаў бібліятэчныя часопісы, госці пагулялі ў гульнёвым пакоі, многія ўзялі пачытаць кнігі дадому.