Студзень
10
Візіт бібліятэкара ў бальніцу
У чарговы раз бібліятэкар Міхалішкаўскай сельскай бібліятэкі наведала аддзяленне сястрынскага догляду мясцовай бальніцы.
Вольга Аляксандраўна павітала прысутных, павіншавала іх са святамі, пажадала здароўя і даўгалецця. А пасля прапанавала ўвазе сваіх чытачоў літаратуру рознай тэматыкі, карыснай і цікавай для людзей сталага ўзросту. Жанчыны з радасцю ўключыліся ў працэс азнаямлення з літаратурай, знайшлі цікавыя для сябе часопісы і кнігі. Галоўнае – атрымалі порцыю добрага настрою, не далі ім сумаваць нават у бальніцы.