Студзень 17

Жывуць са мною побач землякі

15 студзеня ў Астравецкай раённай бібліятэцы прайшоў краязнаўчы вечар славы і прызнання “Жывуць са мною побач землякі” у рамках абласнога праекта “Аб мінулым — для будучыні” для падлеткаў гімназіі горада Астравец.

Супрацоўнікі бібліятэкі цікава расказалі аб славутых людзях нашага краю – пісьменніках, музыкантах, мастаках. Бібліёграф пазнаёміла з кніжнай выставай “Багаты наш Астравецкі край талентамі”, а затым правялі экскурсію і пазнаёмілі падлеткаў з карцінамі землякоў Л. Дабжынскага, Б. Шышкі, А. Драбышэўскага, С. Казлоўскага.




Апублікавана 17.01.2022 Голуб Н.В. у рубрыцы "Мерапрыемствы

Добавить комментарий