Студзень
21
Прекрасен мир родной природы
Пашырыць у маладога пакалення веды аб прыродзе, выхаваць беражлівыя да яе адносіны дапамагла экалагічная гадзіна “Прекрасен мир родной природы”, які прайшоў 20 студзеня ў Міхалішкаўскай сельскай бібліятэцы.
Пасля ўступнай часткі і абмеркавання прадстаўленых кніг на выставе “В мире заповедной природы”, мерапрыемства працягнулася пазнавальнай праграмай. Вялікую цікавасць выклікалі конкурсныя заданні “Экалагічная кемлівасць”, “Кніга скарбаў прыроды”. Вучні адкрылі для сябе шмат новага і цікавага аб запаведніках Беларусі і яе жыхарах, атрымалі дастатковую колькасць добрых эмоцый.