Студзень 21

Ранішнік: «Винни-Пух и все-все-все»

Дзіцячая бібліятэка правяла для выхаванцаў карэкцыйнага цэнтра ў рамках праекта «Ты ў свеце не адзін» ранішнік “Винни-Пух и все-все-все”, прысвечаны 140-годдзю пісьменніка Алана Мілна.

Дзеці паслухалі паведамленне пра біяграфію аўтара, пра гісторыю ўзнікнення вельмі  папулярнай дзіцячай кнігі “Віні-Пух”.

Госці адгадвалі разам са сваімі выхавацелямі загадкі пра Віні і яго сяброў, пагулялі ў гульні “Паляванне на сланапатамаў”, “Заклей збаночак”, “Хвост Іа”, “Злажы пазлы”. Дзеці паглядзелі  мультфільм пра Віні-Пуха, кожны госць атрымаў памятны медаль Віні-Пуха і сувенір.




Апублікавана 21.01.2022 Голуб Н.В. у рубрыцы "Мерапрыемствы

Добавить комментарий