Студзень 26

Свет не павінен такое забываць

26 студзеня ў Мальскай сельскай бібліятэцы прайшла гадзіна памяці “Свет не павінен такое забываць”.

Мерапрыемства было прысвечана ахвярам Халакосту і мела на мэце расказаць новаму пакаленню пра тыя жахі. Удзельнікі слухалі аповед бібліятэкара, задавалі пытанні, удзельнічалі ў абмеркаванні. Гадзіна мела важнае выхаваўчае значэнне, яшчэ раз нагадала прысутным аб важнасці чалавечнасці, дабрыні і прыняцця людзей усіх нацыянальнасцей і веравызнанняў.




Апублікавана 26.01.2022 Голуб Н.В. у рубрыцы "Мерапрыемствы

Добавить комментарий