Студзень 28

Цікавыя людзі Рытанскага краю

Таленавіты чалавек – сапраўдны дыямент. Ён здольны ствараць штосьці новае, незвычайнае і тым самым упрыгожваць гэты свет. Такім талентам з’яўляецца наш зямляк Вайцюль Віктар Іванавіч. У яго руках ажывае лаза, ператвараецца ў цудоўныя плеценыя вырабы.

27 лютага ў Рытанскай сельскай бібліятэцы на ўроку радзімазнаўства “Цікавыя людзі нашага краю” была арганізавана выстава яго работ “Свет захапленняў” – незвычайных кошыкаў рознага памеру і прызначэння. Юныя ўдзельнікі мерапрыемства мелі магчымасць патрымаць вырабы ў руках, а таксама пазнаёміцца з тэхналогіяй стварэння плеценых шэдэўраў. Школьнікі даведаліся пра складаны і цікавы працэс стварэння кошыкаў. Летам мужчына збірае лазу, а доўгімі зімовымі вечарамі апрацоўвае сабраны матэрыял і прыступае да пляцення.

Віктар Іванавіч працуе на трактары ў саўгасе, мае шмат хатніх клопатаў, але кожнае вольнае імгненне стараецца прысвяціць любімай справе. Пляценне з лазы дае гармонію, супакойвае, дае магчымасць рэалізаваць даўнія задумы.

З захапленнем і цікавасцю вучні слухалі аповед бібліятэкара, задавалі шмат пытанняў, а некаторыя нават паабяцалі самі паспрабаваць сябе ў гэтай справе. Урок меў важнае выхаваўчае значэнне, дапамог вучням стаць на крок бліжэй да свету творчасці.




Апублікавана 28.01.2022 Голуб Н.В. у рубрыцы "Мерапрыемствы

Добавить комментарий