Люты
11
Твае кніжкі па-беларуску
Бібліятэкар філіяла Варнянскай сельскай бібліятэкі прапанавала актыўным чытачам паўдзельнічаць у віктарыне “Твае кніжкі па-беларуску”.
Асноўная задача мерапрыемства — выклікаць цікавасць да вывучэння і захавання роднай мовы, выхаваць павагу да культуры і традыцый свайго народа. Прайшло бліц-апытанне “Яе Вялікасць – родная мова” на веданне прыказак, крылатых выразаў. Удзельнікі змаглі адказаць на пытанні з дапамогай кніг, атрымалі салодкія прызы.