Люты 14

Востраў слёз

15 лютага – сумная дата на календары. Час прыгадаць воінаў-інтэрнацыяналістаў, якія загінулі, абараняючы мірнае насельніцтва.

З гэтай нагоды ў філіяле «Альхоўскай сельскай бібліятэцы» прайшоў інфармацыйны дайджэст “Востраў слёз”. Удзельнікі мерапрыемства знаёміліся з гісторыяй той вайны, аналізавалі падзеі і факты. У гэты дзень гучалі сумныя і шчымлівыя вершы, былі прапанаваны афганскія песні. Многія нашы землякі таксама былі ўдзельнікамі тых падзей. Іх прозвішчы неаднаразова прыгадваліся. Сумныя старонкі той вайны адлюстроўвала і фотавыстава “Востраў слёз”, якую склалі фотаздымкі, кнігі, энцыклапедычныя звесткі, успаміны.

Мерапрыемства атрымалася душэўным, шчымлівым. Яно яшчэ раз падкрэсліла разбуральнасць ваенных падзей. Слухачы мелі магчымасць стаць на крок бліжэй да сумнай гісторыі.




Апублікавана 14.02.2022 Голуб Н.В. у рубрыцы "Мерапрыемствы

Добавить комментарий