Люты
18
Афганістан – незагойная рана
15 лютага ўся Беларусь адзначыла Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў. Для вучняў бібліятэкар філіяла “Варонская сельская бібліятэка” правяла гадзіну памяці “Афганістан – незагойная рана”. У пачатку мерапрыемства бібліятэкар расказала пра гістарычныя падзеі афганскай вайны. Затым распавяла пра лёс землякоў, якія былі ўдзельнікамі той вайны, зрабіла агляд літаратуры.
Для маладога пакалення памяць пра тых, хто з гонарам і годнасцю выконваў свой воінскі абавязак за межамі краіны, з’яўляецца асаблівай каштоўнасцю, прыкладам мужнасці і гераізму.