Люты
23
Экспрэс-апытанне
Да Міжнароднага дня роднай мовы ў рамках патрыятычнага праекта “Я+Ты=Беларусь” для вучняў 10 класа СШ №3 філіял «Дзіцячая бібліятэка» падрыхтавала пісьмовае экспрэс-апытанне “Мае любімыя словы на роднай мове”.
Школьнікам прапанавалі адказаць на пытанні пра беларускую мову, выканаць заданні, зрабіць пераклад слоў, пазнаёміцца з цытатамі беларускіх класікаў пра мову. Кожны мог паказаць і праверыць сваё веданне беларускай мовы.