Люты
23
Служу Айчыне
Дзень абаронцаў Айчыны – важнае лютаўскае свята. Дзень, калі ўвага акцэнтуецца на нашых мужчынах.
У філіяле “Мальская сельская бібліятэка” з гэтай нагоды прайшоў конкурс малюнкаў “Служу Айчыне”. Дзеці малявалі ваенную тэхніку, сваіх татаў – адважных і мужных, якія штодня абараняюць свае сем’і і сваіх дзяцей. Конкурс вельмі спадабаўся малодшым школьнікам і выклікаў шмат станоўчых эмоцый.