Люты
25
Астравецкі цэнтр культуры прымаў гасцей
24 лютага ў Астравецкім цэнтры культуры і народнай творчасці адбылася выніковая калегія, на якой былі падведзены вынікі 2021 года, а таксама абазначаны асноўныя накірункі развіцця на 2022 год.
Астравецкая раённая бібліятэка таксама не засталася па-за падзеяй. Супрацоўнікі бібліятэкі ўласнымі сіламі падрыхтавалі кніжны развал “Пожелтевших страниц не кончается жизнь”. Са спісаных кніг была зроблена незвычайная арка. Асабліва моцна прысутных уразілі касцюмы, зробленыя са старых кніг і часопісаў. Таксама рукамі мастака былі зроблены незвычайныя фотазоны. Наведвальнікі з захапленнем разглядалі вырабы, рабілі арыгінальныя фотаздымкі.