Люты
28
Запахла вясной – добры настрой
У філіяле “Страчанская сельская бібліятэка” прайшла гульнёвая праграма для дзяцей “Запахла вясной – добры настрой”.
Мерапрыемства прайшло на свежым паветры. Дзеці весела і з задавальненнем адказвалі на пытанні віктарыны, бегалі, гулялі ў мяч. Фізічная актыўнасць дапамагла стварыць бадзёры настрой у кожнага. Яны змаглі не толькі цікава і з карысцю правесці час, але і назапасіцца пазітыўнай энергіяй.