Люты
28
Здаравейка
Пры філіяле “Міхалішкаўская сельская бібліятэка” ўжо які год працуе аматарскае аб’яднанне “Здаравейка”. Дзеці малодшага школьнага ўзросту набываюць веды пра важнасць зберажэння ўласнага здароўя. Фізічная актыўнасць, праца, правільнае харчаванне – вось аснова здаровага ладу жыцця.
На чарговай аматарскай сустрэчы – дзень карысных парад “ Пра здароўе ведаю ўсё”, якая адбылася 26 лютага, удзельнікі пагаварылі пра важнасць захавання ўласнага здароўя, навучыліся правільна вымяраць артэрыяльны ціск і тэмпературу, а таксама бінтаваць. Усё гэта праходзіла ў нязмушанай гульнёвай форме. Удзельнікі не толькі атрымалі карысныя веды, але яшчэ і зарад пазітыву і энергіі на тыдзень.