Сакавiк 2

Для самай мілай і роднай

2 сакавіка ў філіяле “Міхалішкаўская сельская бібліяэка” напярэдадні свята 8 сакавіка прайшоў майстар-клас “Для самай мілай і роднай”.

Вучні 2 класа пад кіраўніцтвам бібліятэкара Вольгі Багдановіч стварылі незвычайныя і арэгінальныя паштоўкі для сваіх матуль. Унутры напісалі самыя шчырыя словы і пажаданні. Майстар-класс не толькі пасадзейнічаў развіццю творчых здольнасцей, але яшчэ і паспрыяў выхаванню павагі і любові да галоўнага чалавека ў жыцці – матулі.




Апублікавана 02.03.2022 Голуб Н.В. у рубрыцы "Мерапрыемствы

Добавить комментарий