Сакавiк 4

Стихи рожденные войной

У філіяле “Міхалішкаўская сельская бібліятэка” ў рамках інтэрактыўнага праекта “Память о прошлом для будущих поколений” 3 сакавіка прайшоў конкурс чытальнікаў вершаў “Стихи рожденные войной”.

Творчае спаборніцтва асабліва актуальна зараз, у Год гістарычнай памяці. Задача мерапрыемства – абудзіць у кожным пачуццё гонару за сваіх продкаў, а таксама негатыўныя адносіны да вайны. У гэты дзень гучалі вершы Пімена Панчанкі, Максіма Танка, Анатоля Астрэйкі, Анатоля Грачанікава. Шчымлівыя, тужлівыя, але такія шчырыя. Кожны прымушае пераасэнсаваць ваенныя падзеі і страты. У канцы мерапрыемства кожны ўдзельнік атрымаў невялікі падарунак ад бібліятэкі.

 




Апублікавана 04.03.2022 Голуб Н.В. у рубрыцы "Лепшае 2022", "Мерапрыемствы

Добавить комментарий