Сакавiк
11
Галоўны закон краіны
11 сакавіка ў філіяле “Кямелішкаўская сельская бібліятэка” прайшла патрыятычная гадзіна “Галоўны закон краіны”, на якой бібліятэкар расказала ўдзельнікам пра Канстытуцыю.
Моладзь пазнаёмілася з асноўнымі артыкуламі дакумента, даведалася пра змяненні і дапаўненні, якія былі нядаўна прыняты. Факты з гісторыі асабліва ўразілі ўдзельнікаў.