Сакавiк
12
А я люблю мясціны родныя
У філіяле “Міхалішкаўская сельскай бібліятэка” ў рамках інтэрактыўнага праекта “Память о прошлом для будущих поколений” 11 сакавіка прайшло краязнаўчае падарожжа “А я люблю мясціны родныя”.
Вучні мясцовай школы разам з бібліятэкарам наведалі касцёл Святога Міхаіла Арханёла, пагаварылі пра гісторыю яго будаўніцтва, архітэктурны стыль. Пасля прайшліся ля ракі Віліі, прыгадалі вершы, прысвечаныя родным мясцінам. Наступным прыпынкам стаў парк. Цёплы вясновы дзень спрыяў добраму настрою і станоўчым эмоцыям.