Сакавiк 16

Урок радзімазнаўства

16 сакавіка ў філіяле “Рытанская сельская бібліятэка” прайшоў урок радзімазнаўства “Наш герб і сцяг — гэта сімвалы свабоды”, прысвечаны да Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.

Бібліятэкар расказала дзецям, што такое Канстытуцыя і чаму яе яшчэ называюць Асноўным Законам, таксама пазнаёміла з гісторыяй стварэння Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, яе структурай, асноўнымі раздзеламі і артыкуламі, правамі і абавязкамі грамадзян Рэспублікі Беларусь.

 




Апублікавана 16.03.2022 Голуб Н.В. у рубрыцы "Мерапрыемствы

Добавить комментарий