Сакавiк
18
Адзначаем юбілей
18 сакавіка бібліятэкар філіяла “Падольская сельская бібліятэка” правяла ранішнік “В гостях у дедушки Корнея” да 140-годдзя з дня нараджэння К. Чукоўскага, рускага дзіцячага пісьменніка для вучняў мясцовай школы.
Дзеці даведаліся пра цяжкае дзяцінства пісьменніка, пра гісторыю напісання першай казкі “Кракадзіл”, узгадалі ўсе казкі Чукоўскага, дзе героем з’яўляецца кракадзіл, разгадвалі загадкі, якія склаў К.І. Чукоўскі. А затым прачыталі ўслых казкі “Муха-Цакатуха” і “Блытаніна”, а казкі “Тэлефон” і “Фёдарына гора” дзеці чыталі па ролях.