Сакавiк
21
Гукавое падарожжа “Зялёная краіна запрашае”
Нязвыклую і цікавую форму работы прапанавала сваім чытачам бібліятэкар філіяла “Палушская сельская бібліятэка-клуб” Н.У.Баран.
Да Міжнароднага дня лясоў падлеткі адгадвалі галасы звяроў беларускага лесу, птушак і нават насякомых. Такое падарожжа прыйшлося да спадобы юным чытачам. Замацавалі свае веды дзеці праглядам часопісаў і кніг адпаведнай тэматыкі.