Сакавiк
21
Шосты навучальны дзень — у дзіцячай бібліятэцы!
Як вядома, субота для школьнікаў нашай краіны з’яўляецца шостым днём, у які дзеці прадаўжаюць сваё інтэлектуальнае развіццё.
Самыя актыўныя вучні 3 “А” класа СШ №1 са сваёй класнай настаўніцай прыйшлі ў госці ў мінулую суботу ў дзіцячую бібліятэку на гульню-экскурсію “Бібліятэка – кніжны дом”. Дзеці пазнаёміліся з правіламі карыстання бібліятэкай, яе фондам, асабліва даведачным разделам – слоўнікамі і энцыклапедыямі, навінкамі літаратуры. Найбольш да спадобы ім прыйшоўся гульнёвы пакой, дзе таксама была магчымасць пазнаёміцца з кнігамі цікавага зместу, незвычайных форм і памераў.