Сакавiк 24

Нам жить и помнить

У філіяле “Міхалішкаўская сельская бібліятэка” быў рэалізаваны інтэрактыўны праект па патрыятычнаму выхаванню  “Память о прошлом для будущих поколений”. У межах праекта 23 сакавіка прайшла экскурсія ў школьным музеі “Нам жить и помнить”.

Настаўніца гісторыі Мацкевіч С.І. правяла для дзяцей экскурсію, расказала пра аэрадром, які функцыянаваў непадалёк Міхалішак, а таксама пра 16 Смаленскую брыгаду, якая вызваляла вёску  ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Асаблівую ўвагу настаўніца ўдзяліла героям Вялікай Айчыннай вайны, якія жылі і працавалі ў Міхалішках. Вучні мелі магчымасць пазнаёміцца з экспанатамі і фотаздымкамі часоў Вялікай Айчыннай вайны. Экскурсія атрымалася змястоўнай і мела вялікае выхаваўчае значэнне.




Апублікавана 24.03.2022 Голуб Н.В. у рубрыцы "Без рубрики

Добавить комментарий