Сакавiк 25

В гостях у дедушки Корнея

Карней Іванавіч Чукоўскі пісаў свае творы для дзяцей. 31 сакавіка спаўняецца 140 гадоў з дня нараджэння Чукоўскага. Яго ўжо даўно няма, але кнігі, якія ён пісаў жывуць і будуць жыць. З гэтай нагоды бібліятэкар філіяла “Альхоўская сельская бібліятэка” правяла ранішнік “В гостях у дедушки Корнея”.

Слухачы, выхаванцы дзіцячага садка, з задавальненнем слухалі пра творчасць гэтага цудоўнага паэта. Дзеці прынялі ўдзел у віктарыне па казках, гулялі ў сапсаваны тэлефон і змаглі намаляваць яго. Напрыканцы сустрэчы ўсе прысутныя пазнаёміліся з літаратурай, прадстаўленай на выставе. Мерапрыемства прайшло ў цёплай атмасферы і было напоўнена самымі добрымі момантамі, усмешкамі і прыемнымі зносінамі.




Апублікавана 25.03.2022 Голуб Н.В. у рубрыцы "Лепшае 2022", "Мерапрыемствы", "Навiны

Добавить комментарий