Сакавiк
28
Чытай па-беларуску
У філіяле “Альхоўская сельская бібліятэка” прайшоў урок гучнага чытання “Чытай па-беларуску”.
Дарослыя ўзгадалі вершы, з якімі знаёміліся ў школе. Затым прайшло своеасаблівае спаборніцтва паміж дарослымі і дзецьмі. Удзельнікі прыгадвалі творы Янкі Купалы, Якуба Коласа, Кандрата Крапівы, Максіма Танка, Рыгора Барадуліна. Мерапрыемства не толькі аб’яднала розныя пакаленні, але яшчэ і абудзіла цікавасць да вывучэння роднай мовы.