Сакавiк 28

Кніга – мудры дарадчык і сябар

Тыдзень дзіцячай кнігі ў філіяле “Мальская сельская бібліятэка” распачаўся са свята “Кніга – мудры дарадчык і сябар”.

27 дапытлівых кнігалюбаў адправіліся ў падарожжа па казачнай краіне дзіцячай літаратуры. Бібліятэкар пазнаёміла чытачоў з кніжнай выставай “С книгой весело шагать”. Казкі, легенды, дзіцячыя апавяданні і аповесці – усё гэта прадстаўлена ў вялікай колькасці на кніжных паліцах. З вялікім задавальненнем школьнікі гарталі выданні, знаёміліся з гісторыяй стварэння дзіцячых літаратурных шэдэўраў, адкрывалі для сябе новых аўтараў. Віктарына дапамагла арганізаваць на мерапрыемстве вясёлы і прыўзняты настрой, а таксама стварыла атмасферу спаборніцтва. Усе ўдзельнікі атрымалі салодкія падарункі. А чатырнаццаць школьнікаў запісаліся ў бібліятэку і выбралі для сябе дзіцячыя выданні згодна са сваім густам. Мерапрыемства стала яркім, вясёлым і карысным для кожнага, бо дапамагло больш грунтоўна спазнаць свет дзіцячай літаратуры.




Апублікавана 28.03.2022 Голуб Н.В. у рубрыцы "Мерапрыемствы", "Навiны

Добавить комментарий