Тыдзень дзіцячай кнігі
Дзіцячая кніга – першы выхавальнік і спадарожнік маленькага чалавека. Дзякуючы казкам, апавяданням, дзіця вучыцца размяжоўваць дабро і зло, фарміруе ўласны светапогляд, развівае фантазію.
Традыцыйным у бібліятэках нашай краіны стаў тыдзень дзіцячай кнігі. Усе мерапрыемствы сямі дзён накіраваны на знаёмства з новай дзіцячай літаратурай, выхаванне цікавасці да казак, апавяданняў, вершаў.
У Астравецкай дзіцячай бібліятэцы прайшла святочная праграма “С книгой весело шагать”, прысвечаная адкрыццю тыдня дзіцячай кнігі. На ўваходзе чытачоў чакалі казачныя персанажы, якія шчыра віталі кожнага наведвальніка. Прыемная музыка стварала ўзнёслы настрой. Вельмі хутка бібліятэка ператварылася ў чароўную казку. Дзеці падарожнічалі па станцыях, дзе іх чакалі розныя заданні і выпрабаванні. Казачныя квэсты, бібліятэчныя загадкі на вяровачцы, літаратурныя латарэі, конкурс “Чароўны куфэрак”, інсцэніроўка казкі “Рэпка”, рухомыя гульні – усё гэта мела месца на свяце. Добры настрой прысутным на свяце падарыла Цыганка. Чарга хлопчыкаў і дзяўчынак выстройваліся за прадказаннямі. Ніхто з удзельнікаў не застаўся па-за межамі гульняў і забаў.
Дзень нараджэння кнігі атрымаўся яркім, прыгожым і маляўнічым і яшчэ раз нагадаў пра важнасць дзіцячай літаратуры.