Сакавiк
30
Ведай сваё
У рамках сумеснага праекта па патрыятычнаму выхаваню “Я+ты=Беларусь” філіял “Дзіцячая бібліятэка” запрасіла вучняў 10 класа на гульнёвае падарожжа “Ведай сваё”, прысвечанае культуры, гісторыі, фальклору, побыту і традыцям беларусаў.
Школьнікі адказвалі на пытанні, выконвалі заданні, знаёміліся з народнымі традыцыямі. Для ўдзельнікаў былі прапанаваны заданні-асацыяцыі на веданне беларускіх пісьменнікаў, народных музычных інструментаў і танцаў, беларускай кухні і посуду. Дзеці перакладалі словы на беларускую мову, называлі знакамітых дзеячаў Беларусі, адгадвалі віды народнага мастацтва.
Школьнікі былі актыўныя, уважлівыя, знаходлівыя.