Красавiк 1

Чытайце, чытайце, старонкі гартайце

Па традыцыі кожны год у час вясновых канікулаў бібліятэкары праводзяць цудоўнае свята — Тыдзень дзіцячай кнігі.

30 сакавіка бібліятэкар філіяла “Кямелішкаўская сельская бібліятэка” сумесна з супрацоўнікам аддзела культуры і вольнага часу правялі ранішнік і незвычайнае тэтралізаванае прадстаўленне па казках “Чытайце, чытайце, старонкі гартайце”. Школьнікі пазнаёміліся з незвычайнай пастаноўкай і нават самі  прынялі ўдзел у конкурснай праграме. Мерапрыемства пакінула шмат станоўчых эмоцый у дзяцей.




Апублікавана 01.04.2022 Голуб Н.В. у рубрыцы "Мерапрыемствы", "Навiны

Добавить комментарий