Красавiк
1
Мой родны куточак дарагі мне з маленства
У філіяле “Страчанская сельская бібліятэка” да Тыдня дзіцячай кнігі па краязнаўству “Мой родны куточак дарагі мне з маленства” для цікаўных чытачоў бібліятэкі была арганізавана інтэлектруальная гульня “Поле цудаў”.
Гульня дапамагла дзецям у незвычайнай форме ўспомніць знакамітых людзей Астравеччыны, мясціны і архітэктуру свайго краю, паказаць свае веды і пасупернічаць з сябрамі.