Красавiк 4

Чароўны свет птушак

Штогод 1 красавіка ў свеце адзначаецца Міжнародны дзень птушак. У філіяле “Страчанская сельская бібліятэка” прайшла пазнавальная гульня  “Чароўны свет птушак”, прысвечаная гэтаму дню.

Чытачы пазнаёміліся з адпаведнай літаратурай, узгадалі крылатых сяброў, якія адпраўляюцца на зімоўку ў цёплыя краіны, адказалі на пытанні віктарыны, намалявалі ілюстрацыі па тэме. Мерапрыемства атрымалася цікавым і пазнавальным, а таксама падаравала кожнаму ўдзельніку добры настрой.

 




Апублікавана 04.04.2022 Голуб Н.В. у рубрыцы "Мерапрыемствы", "Навiны

Добавить комментарий