Ад сэрца да сэрца
У Альхоўскай сельскай бібліятэцы прайшоў літаратурны компас “Ад сэрца да сэрца”, якое сабрала самых заўзятых чытачоў.
Бібліятэкар прывітала чытачак, а пасля зрабіла агляд літаратурных навінак. Раманы, дэтэктывы, прыгодніцкія аповесці – усё гэта было прадстаўлена ўвазе ўдзельніц мерапрыемства. Чытачкі дзяліліся ўражаннямі ад кніг, раілі пэўныя творы, абмяркоўвалі фільмы, знятыя паводле літаратурных твораў. Прыгадалі і класікаў літаратуры. Большая частка ўдзельніц аддаюць перавагу творчасці Якуба Коласа і Янкі Купалы, якія ў гэтым годзе адзначаюць свой юбілей.
Сустрэча была цёплай, душэўнай, сардэчнай. У словах жанчын адчувалася сапраўдная любоў і павага да папяровай кнігі, якая на працягу доўгага часу застаецца надзейнай сяброўкай для кожнай.