Красавiк
11
Дзень здароўя
У свеце не існуе нічога больш каштоўнага за здароўе. Правільнае харчаванне, занятак спортам і адсутнасць шкодных звычак дазваляе чалавеку быць заўсёды маладым і бадзёрым.
9 красавіка ў філіяле “Міхалішкаўская сельская бібліятэка” прайшоў дзень здароўя “В знании сила, в здоровье жизнь”. Дзеці акунуліся ў свет здароўя, правільнага харчавання, карысных звычак. Яны ўдзельнічалі ў конкурсах, адказвалі на пытанні віктарыны, успомнілі прыказкі аб здароўі і растлумачылі іх значэнне.